суббота, 17 декабря 2016 г.

Задача пад Новы год!


    Ішоў па лесе Дзед Мароз, стаміўся і рашыў развесці вогнішча, пагрэцца. Але вось якая бяда здарылася. У дальназоркага дзядулі была кепская памяць, і ён забыў узяць з сабой у дарогу запалкі і запальнічку.
 Рабяты, дапамажыце дзядулі здабыць агонь.
Прапануйце свае варыянты здабывання агню ў выглядзе каментарыяў.

суббота, 10 декабря 2016 г.

Новая старонка

Сябры! Блог развіваецца, і ў нас з'явілася новая старонка "Інтэрактыўныя практыкаванні". Заходзьце на яе, выконвайце прапанаваныя заданні. Дарэчы, кожны з вас можа скласці свае інтэрактыўныя практыкаванні, лепшыя з якіх будуць размешчаны на блогу. Складанне ўласных практыкаванняў - выдатная магчымасць замацаваць свае веды і атрымаць добрую адзнаку па фізіцы. Спасылка на праграму для стварэння інтэрактыўных модуляў тут.

четверг, 10 ноября 2016 г.

Конкурс "Бабёр 2016"

Сябры! Запрашаю вучняў школы прыняць удзел у міжнародным конкурсе па інфарматыцы "Бабёр 2016". Больш падрабязную інфармацыю глядзіце тут.

понедельник, 29 августа 2016 г.

Паважаныя вучні, набліжаецца новы навучальны год.
Патрэбна падпісаць сшыткі па фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы.
Узоры падпісвання глядзіце тут.

четверг, 5 мая 2016 г.

пятница, 18 сентября 2015 г.

Новыя старонкі

  Рабяты! У нас на блогу з'явіліся новыя старонкі: "Прэзентацыі", "Апорныя канспекты". Заходзьце і выкарыстоўвайце матэрыялы ў час падрыхтоўкі да ўрокаў.

воскресенье, 30 августа 2015 г.

Прывітанне!

Добрага часу сутак, шаноўныя!

Гэты блог я збіраюся весці для вучняў Турэцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, якія вывучаюць фізіку і інфарматыку, а таксама для сваіх калег - настаўнікаў фізікі.


Пакуль што думаю над структурай і зместам.